У Браславе 24 мая прайшоў адкрыты конкурс "Браслаўская харавая асамблея" ў рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы". Сёлета фестывалю спаўняецца 58 год. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 22 вакальна-харавыя калектывы з розных абласцей Беларусі, Расіі і Казахстану. Удзельнічалі дарослыя (ад 18 гадоў) вакальна-харавыя калектывы ў дзвюх намінацыях: народныя і акадэмічныя спевы.
Горад Бабруйск на конкурсе прадставіў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор народнай песні імя У.Я. Балаханава Палаца мастацтваў Бабруйска пад кіраўніцтвам Васіля Петракова, паказаўшы праграму, якая складаецца з двух рознахарактарных твораў.
Увечары ў лесапарку "Ляснічоўка" адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы", дзе тысячагалосны зводны хор выканаў тры творы: "Браслаўскі край", "Перамога" і "Беларусь". Тут жа адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу. Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор народнай песні імя У.Я. Балаханава ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» стаў лаўрэатам 2 ступені Браслаўскай харавой асамблеі. Віншуем калектыў з перамогай!
Мастацкі кіраўнік Палаца мастацтваў г. Бабруйска Наталля ЧУГУЕВА
Фота Сяргея ГАНЧАРОВА